Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джо Байдэн: ЗША поўныя рашучасьці абараняць краіны Балтыі


Джо Байдэн і Раймандс Вэйоніс

Джо Байдэн і Раймандс Вэйоніс

Сёньня ў Рызе віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сустрэўся з прэзыдэнтам Латвіі Раймандсам Вэйонісам. Суразмоўцы віталі рашэньні, прынятыя на саміце НАТО, які адбыўся ў мінулым месяцы ў Варшаве. У прыватнасьці, яны падтрымалі рашэньне аб умацаваньні ўсходняй мяжы альянсу.

Віцэ-прэзыдэнт Байдэн падкрэсьліў непахісную прыхільнасьць ЗША 5 артыкулу Вашынгтонскай дамовы. Акрамя таго, ён адзначыў посьпехі Латвіі ва ўмацаваньні стабільнасьці ў краіне, уключаючы намаганьні па лібэралізацыі газавага сэктару і зьніжэньні ўзроўню незаконнай дзейнасьці ў банкаўскім сэктары.

Байдэн падкрэсьліў прыхільнасьць ЗША сваім забавязаньням як члена НАТО па абароне краін Балтыі ад агрэсіі з боку Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG