Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея скарачае ўнёскі ў антыдопінгавае агенцтва


Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў пастанову аб спыненьні добраахвотных унёскаў краіны ў бюджэт Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва.

Дакумэнт уносіць зьмены ў пастанову ўраду ад 9 сакавіка 2013 году, якое рэгулюе выплату добраахвотных узносаў Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва і Фонду выкараненьня допінгу ў спорце, які створаны ў рамках ЮНЕСКА.

Паводле новай пастановы ўраду, з 2017 году штогадовыя ўзносы Расея будзе плаціць толькі ў Фонд для выкараненьня допінгу ў спорце ў памеры 150 тысяч эўра (169,2 тысячы даляраў).

РІА Навіны са спасылкай на міністэрства фінансаў Расеі паведамілі, што ў 2015 годзе Расея выплаціла Сусьветнаму антыдопінгаваму агенцтву больш за 1 млн даляраў. Членскі ўзнос, паводле дадзеных агенцтва, склаў 745 тысяч, а ўсё астатняе - гэта добраахвотны ўзнос.

XS
SM
MD
LG