Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ў найбліжэйшым часе можа быць абмежаваны сэрвіс Pokemon GO


Міністэрства ўнутраных спраў Украіны мае намер зьвярнуцца да ўраду з ініцыятываю ўвесьці рэгуляваньне сэрвісу Pokemon GO.

«Улічваючы рэальнасьць пагроз у дачыненьні да аб’ектаў крытычнай інфраструктуры, рэжымных аб’ектаў, зоны антытэрарыстычнай апэрацыі, грамадзкіх месцаў з прычыны бескантрольнасьці выкарыстаньня гэтага сэрвісу на тэрыторыі Ўкраіны і бясьпекі шараговых грамадзян, Міністэрства ўнутраных спраў гатова ініцыяваць разгляд на пасяджэньні Кабінэту міністраў Украіны і Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны пытаньні рэгуляваньня дзейнасьці на тэрыторыі Ўкраіны падобных сэрвісаў», — паведамілі Радыё Свабода ў Дэпартамэнце камунікацыі МУС Украіны.

Міністэрства ўнутраных спраў сьцьвярджае, што ініцыятыва будзе абапірацца на замежны досьвед рэагаваньня дзяржаўных органаў, у прыватнасьці, на досьвед Ізраілю.

Ужо цяпер праваахоўныя органы Ўкраіны распаўсюдзілі рэкамэндацыі для грамадзян. У іх грамадзян заклікаюць не заходзіць на тэрыторыю прыватнай уласнасьці і рэжымных аб’ектаў.

Ва Ўкраіне пакуль не абвешчаная дата афіцыйнага запуску гульні. Цяпер украінцы запампоўваюць праграму нелегальна: рэгіструюцца на амэрыканскім акаўнце, зьмяняючы лякацыю «Ўкраіна» на ЗША ці Аўстралію.

Адзін з украінскіх мабільных апэратараў у чаканьні афіцыйнага запуску гульні ўжо распрацаваў і запрапанаваў кліентам новы тарыфны плян па выкарыстаньні мабільнага Інтэрнэту, каб паляваць на пакемонаў можна было без абмежаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG