Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Двойка


Фёдар Рашэтнікаў, «Зноў двойка» (1952)

Фёдар Рашэтнікаў, «Зноў двойка» (1952)

Цётка Поля гандлявала ягадамi. Бабуля купляла ягады толькi ў яе, бо ведала яе ад дзяцiнства. Цётка Поля клала ягады у кулёк, якi яна згортвала зь лiсткоў са старых сшыткаў сваёй дачкі. Я вельмi любiў разглядаць гэтыя лiсткi. Яны заўсёды былі размаляваныя чырвоным настаўнiцкiм алоўкам i, як плямба, у канцы стаяла двойка!

— Авохцi! — усплёсквала рукамі бабуля. — Што з гэтага дзiцяці атрымаецца?

А атрымаўся зь дзiцяці лекар. Я, ужо дарослы, папытаўся у яе пра школьныя адзнакi. Яна доўга рагатала. А потым патлумачыла, што гэта мацi наводзiла ў яе сшытках парадак. Перарабляла пяцёркi на двойкi. Каб не сурочылi!

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG