Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыбаўскайце: Беларуская АЭС можа быць выкарыстана супраць Балтыйскіх краінаў


Даля Грыбаўскайце

Даля Грыбаўскайце

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заклікае палітыкаў патрабаваць спыненьня будаўніцтва Беларускай АЭС, паколькі яна пагражае Балтыйскім краінам.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

Як заявіла ў аўторак Грыбаўскайце ў інтэрвію літоўскай радыёстанцыі LRT, Беларуская АЭС — «адзін з інструмэнтаў, які можа быць выкарыстаны неканвэнцыйным спосабам супраць Балтыйскіх краінаў».

Акрамя таго, прэзыдэнт заявіла ў інтэрвію, што падыме тэму Беларускай АЭС і на сустрэчы лідэраў Балтыйскіх краінаў зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам. Сустрэча мае адбыцца ў аўторак у Рызе.

«Мы маем на мэце давесьці міжнароднай грамадзкасьці, што адбываецца, каб была інфармацыя пра апошнія аварыі і інцыдэнты, паколькі праект, які рэалізуецца ў таямніцы, уяўляе небясьпеку ня толькі для нас, але і для ўсяго рэгіёну», — сказала прэзыдэнт.

Яна адзначыла, што літоўскія палітычныя партыі павінны прыйсьці да пагадненьня пра тое, як спыніць будаўніцтва небясьпечнай АЭС ля мяжы Літвы.

XS
SM
MD
LG