Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўраскептыцызм, мігранты, эканоміка: што найбольш хвалюе траіх эўрапейскіх лідэраў


I
I

Лідэры Нямеччыны, Францыі і Італіі сустрэліся 22 жніўня на востраве Вэнтатэне паблізу Нэапаля. Ангела Мэркель, Франсуа Алянд і Матэа Рэнца абмеркавалі рост эўраскептыцызму ў краінах ЭЗ, праблемы ў міграцыйнай палітыцы і эканамічныя цяжкасьці.

Лідэры трох краін сустрэліся з журналістамі на борце італьянскага авіяносца «Джузэпэ Гарыбальдзі». Франсуа Алянд, у прыватнасьці, сказаў, што Эўропа мусіць выступіць «адзіным фронтам» супраць нацыяналізму. Матэа Рэнца падзяліўся сваім бачаньнем Эўрапейскага саюзу пасьля выхаду зь яго Вялікабрытаніі. Паводле яго, неабходна засяродзіцца на пытаньнях абароны, бясьпекі і эканамічнага росту, асабліва на праблеме беспрацоўя сярод моладзі.

Востраў Вэнтатэне быў абраны для сустрэчы трох лідэраў у сувязі зь яго гістарычным значэньнем. Італьянскія інтэлектуалы Альт’еры Сьпінелі і Эрнэста Росі, адпраўленыя на востраў дыктатарам Бэніта Мусаліні ў гады Другой сусьветнай вайны, сталі аўтарамі дакумэнта, вядомага як Маніфэст Вэнтатэне. Яго тэкст распаўсюджваўся сярод удзельнікаў італьянскага антыфашысцкага супраціву і стаў праграмай Руху за фэдэратыўную Эўропу. Аўтары маніфэсту заклікалі да аб’яднаньня эўрапейскіх краін у фэдэрацыю, каб прадухіліць будучыя ваенныя канфлікты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG