Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нікаля Сарказі зноў хоча ў прэзыдэнты Францыі


Былы прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі у сваёй кнізе «Ўсё дзеля Францыі» (Tout pour la France), якая павінна зьявіцца ў продажы ў сераду, абвясьціў аб намеры ўдзельнічаць у праймэрыз партыі «Рэспубліканцы», па выніках якіх вызначыцца партыйны кандыдат у прэзыдэнты.

Пра гэта паведамляе агенцтва Франс-прэс.

«Я вырашыў быць кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у 2017 годзе. Францыя патрабуе поўнай аддачы», — піша Сарказі. Вокладку кнігі экс-прэзыдэнт апублікаваў у панядзелак у сваім твітэры, назваўшы яе «адпраўной кропкай».

Сарказі пакідае пасаду кіраўніка правай партыі «Рэспубліканцы».

Праймэрыз — першыя для францускіх правых — адбудуцца з 20 па 27 лістапада. Канкурэнцыю Сарказі складуць каля дзясятка аднапартыйцаў, у тым ліку мэр Бардо Ален Жупэ, які зьяўляецца фаварытам, паводле апытаньняў грамадзкай думкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG