Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое беларускіх добраахвотнікаў шукаюць прытулку ў Польшчы


Двое беларусаў, былых добраахвотнікаў, якія змагаліся на баку Ўкраіны, папрасілі ў Польшчы статус уцекача. Цяпер валянтэры знаходзяцца ў закрытым цэнтры для замежнікаў у польскім памежным горадзе Пшэмысьлі, перадае «Белсат».

Адзін зь іх, Зьміцер Белагорцаў, апавёў, што цягам двух гадоў жыў ва Ўкраіне без дакумэнтаў. У міграцыйнай службе Ўкраіны яму прапанавалі ехаць у Беларусь і аднаўляць пашпарт. І калі паўстала пагроза дэпартацыі, ён выехаў з Украіны.

«Мы чакаем рашэньня польскіх уладаў аб прадстаўленьні ці непрадстаўленьні нам прытулку», — сказаў Зьміцер.

Ягоны сябар «Док» патлумачыў рашэньне выехаць з Украіны і папрасіць прытулку ў Польшчы тым, што цягам двух гадоў атрымліваў адмоўныя адказы ад усіх украінскіх органаў:

«І скончылася гэта ўсё тым, што нам пачалі адкрыта пагражаць дэпартацыяй, бо мы ня маем украінскіх дакумэнтаў».

XS
SM
MD
LG