Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаваны сьпіс ахвотных ваяваць за «ДНР». Сярод іх беларусы


Украінскі сайт «Міратворац» апублікаваў сьпіс асобаў, якія хацелі ваяваць на баку самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі».

Для гэтага трэба было на адмысловым сайце сэпаратыстаў запоўніць фармуляр, які складаўся з графаў: краіна, горад, ініцыялы, кантакты, чым магу дапамагчы.

У сьпісе больш за чатыры тысячы прозьвішчаў, сярод іх каля дваццаці беларусаў.

«Наша ніва» датэлефанавалася да некаторых зь іх, каб пачуць тлумачэньні, якім чынам прыватныя зьвесткі апынуліся ў руках вярбоўшчыкаў «Наваросіі».

Адзін з узгаданых у сьпісе беларусаў, Андрэй Грышуцін зь Менску, паехаў ваяваць на Данбас, дзе «служыць» снайпэрам і перадае відэавітаньні Аляксандру Лукашэнку.

У сьпісе, які публікуе «Міратворац», ён сябе пазначыў як «былы снайпэр спэцназу МУС РБ».

Раней «Міратворац» апублікаваў сьпіс журналістаў, акрэдытаваных у самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспубліцы». Там было каля 300 імёнаў.

XS
SM
MD
LG