Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самыя моцныя, трывалыя з усіх расьлінаў. Не чакаюць іх, ня ведаюць нат, што зьявяцца дзесьці. А яны дазволу не пытаюць. Самі да сонца працярэбліваюцца, месца пад ім знаходзяць.

Гэтым разам гаспадыня мае незвычайнага самасейца — сланечнік. Што ж тут незвычайнага? Хоць адзін штогоду сам выбірае сабе месца. Але гэты ведаў, што гаспадыня сее іх дзеля кветак. І выпусьціў ажно дваццаць сем. Цэлы сланечнікавы куст. Ніколі ня ўздымецца рука высекчы, хоць астры вакол самасеем-прыстасаванцам прыгнечаныя.

Палея, што да ўсяго прымярае літаратурныя вобразы, перастаўляючы сюжэты розных эпохаў, назвала яго Самасуем. Размаўляе зь ім:

Ну што, Самсон, квітнееш? Знойдзецца і на цябе Даліла.

Альжбета Кеда

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG