Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алімпіяда скончылася, Беларусь — на 40-ым месцы


Падчас цырымоніі закрыцьця Алімпійскіх гульняў

Падчас цырымоніі закрыцьця Алімпійскіх гульняў

Беларуская зборная заняла саракавое месца ў неафіцыйным мэдальным заліку XXXI летніх Алімпійскіх гульняў, якія прайшлі зь 5 па 21 жніўня ў Рыё-дэ-Жанэйра.

У Рыё-дэ-Жанэйра ў ноч на 22 жніўня прайшла афіцыйная цырымонія закрыцьця XXXI Алімпійскіх гульняў. Рыё перадаў эстафэту наступнаму гораду, які прыме Летнія Гульні ў 2020 годзе, — Токіё.

На рахунку зборнай адзін залаты (Уладзіслаў Ганчароў, батут), чатыры срэбныя (Дар’я Навумава, Вадзім Стральцоў, цяжкая атлетыка; Марыя Мамашук, барацьба; Іван Ціхан, кіданьне молата) і чатыры бронзавыя (жаночая байдарка-чацьвёрка; Аляксандра Герасіменя, плаваньне; Джавід Гамзатаў, грэка-рымская барацьба; Ібрагім Саідаў, вольная барацьба).

Як перадае БелаПАН, блізкім да праўды аказаўся прагноз усясьветнага інфармагенцтва «Associated press», згодна зь якім беларускія спартоўцы павінны былі заваяваць адзін залаты, два срэбныя і чатыры бронзавыя мэдалі (праўда, з пэрсаналіяў экспэрты агенцтва адгадалі толькі зь Ціханам).

Усяго разыграна 306 камплектаў узнагародаў. Іх уладальнікамі сталі спартоўцы 86 краінаў (у тым ліку часткова прызнаных Косава і Тайваня) і два спартоўцы, якія выступаюць пад алімпійскім сьцягам.

XS
SM
MD
LG