Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларуска-украінскай мяжы «вядомы расейскі пісьменьнік» папрасіў прытулку ва Ўкраіне


Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведамляе, што «вядомы пісьменьнік» з Расеі папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне.

Мужчына, імя якога не называецца, сваё рашэньне матываваў тым, што ў Расеі яго перасьледуюць па палітычных матывах, кажуць памежнікі.

«Расіянін зьяўляецца вядомым пісьменьнікам і грамадзкім дзеячам, які займаўся актыўнай пратэстнай дзейнасьцю супраць існуючага ў Расеі палітычнага рэжыму Пуціна», — гаворыцца ў паведамленьні Дзяржаўнай памежнай службы, апублікаваным 21 жніўня.

Расіянін зьвярнуўся да памежнікаў на пункце «Новыя Ярылавічы» на мяжы паміж Гомельскай вобласьцю Беларусі і Чарнігаўскай вобласьцю Ўкраіны.

Нрамадзяніна Расеі перадалі ў міграцыйную службу Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG