Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Колькасьць ахвяр тэракту на вясельлі ў Турэччыне дасягнула 50 чалавек


У Турэччыне па меншай меры 50 чалавек былі забітыя пры выбуху бомбы падчас вясельля ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Мясцовы губэрнатар паведаміў, што тэракт адбыўся ў горадзе Газіянтэпе позна ўвечары 20 жніўня. Параненыя 94 чалавекі.

Паведамляецца, што выбух адбыўся падчас вясельля, калі ўдзельнікі цырымоніі выйшлі весяліцца на вуліцы горада.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што за тэрактам, верагодна, стаіць экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава». Ён дадаў, што мэта такіх нападаў — «распаўсюд падбухторваньня па этнічнай і рэлігійнай прыкмеце».

Намесьнік прэмʼер-міністра Мэхмэт Шымшэк заявіў, што «варварская» атака была праведзена тэрарыстам-сьмяротнікам.

На месцы зьдзяйсьненьня тэракту ў Газіянтэпе адбылася стыхійная акцыя жыхароў горада, абураных дзеяньнямі тэрарыстаў. Удзельнікі акцыі выкрыквалі лёзунгі з асуджэньнем тэрарыстаў.

Газіянтэпе знаходзіцца прыкладна ў 64 кілямэтрах ад сырыйскай мяжы.

XS
SM
MD
LG