Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названы 10 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Менску. Узначальвае сьпіс — былы «Белтрансгаз»


Дзесяць буйных плацельшчыкаў Менска ў студзені-ліпені 2016 году заплацілі ў бюджэт 30,7% кансалідаваных даходаў горада.

Пра гэта паведамляе інспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах па Менску.

У рэйтынгу найбуйнейшых плацельшчыкаў сталіцы — «Газпром трансгаз Беларусь» (былы «Белтрансгаз» — РС), «Лукойл Беларусь», «Тытунь-інвест», «Менскэнерга», «Менскі завод вінаградных він», «Велком», «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт», «Беларуская нафтавая кампанія», «Мабільныя ТэлеСыстэмы», «Менск Крышталь».

За 7 месяцаў 2016 года 70,3% паступленьняў у кансалідаваны бюджэт Менска забясьпечана недзяржаўным сэктарам эканомікі.

XS
SM
MD
LG