Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Сырыі ад ран памёр брат хлопчыка, названага «сымбалем сырыйскай вайны»


5-гадовы Ўмран Дакніш

5-гадовы Ўмран Дакніш

У Сырыі ад атрыманых раненьняў у выніку бамбардзіроўкі Алепа памёр старэйшы брат хлопчыка Ўмрана Дакніша, чыё фота назвалі «сымбалем сырыйскай вайны».

Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на Сырыйскую назіральную раду па правах чалавека. Паводле дадзеных арганізацыі, у дзесяцігадовага Алі Дакніша былі моцна пашкоджаныя жыцьцёва важныя органы і адкрыўся ўнутраны крывацёк.

18 жніўня ратавальнікі вынесьлі пяцігадовага Ўмрана з хаты ў Алепа, разбуранай у выніку авіяналёту, і даставілі ў шпіталь. Кадры скрываўленага і пакрытага пылам хлопчыка, які сядзіць у машыне хуткай дапамогі, выклікалі хвалю жаху і абурэньня па ўсім сьвеце.

Пасьля гэтага авіяналёту ў бальніцы Алепа даставілі 12 дзяцей. У бамбардзіроўцы абвінавачваюць расейскую авіяцыю або войскі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

XS
SM
MD
LG