Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт на вясельлі на поўдні Турэччыны: дзесяткі забітых і параненых


У турэцкім горадзе Газіянтэпе на поўдні краіны адбыўся выбух, у выніку якога загінулі па меншай меры 30 чалавек, больш за 90 атрымалі раненьні, паведамляе BBC.

Паведамляецца, што выбух адбыўся падчас вясельля, калі ўдзельнікі цырымоніі выйшлі весяліцца на вуліцы горада. Улады мяркуюць, што напад зьдзейсьніў сьмяротнік.

«Мы рашуча асуджаем гэтую жорсткую тэрарыстычную атаку і тых, хто яе зьдзейсьніў», — гаворыцца ў заяве губэрнатара правінцыі Газіянтэпе.

Горад Газіянтэпе знаходзіцца прыкладна ў 60 км на поўнач ад сырыйскай мяжы. У ім жывуць у асноўным курды. У Турэччыне ўжо выказваюцца здагадкі, што гэты выбух маглі зьдзейсьніць баевікі «Ісламскай дзяржавы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG