Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы захапілі раён Ханабад на поўначы Аўганістану


Аўганскі вайсковец.

Аўганскі вайсковец.

Жыхары былі вымушаныя ратавацца ўцёкамі. Спроба аўганскіх сіл бясьпекі аднавіць кантроль над раёнам не ўдалася.

Пра гэта інфармуе «Нямецкая хваля» і шэраг міжнародных агенцтваў.

Баевікі радыкальнага руху «Табилан» усталявалі поўны кантроль на раёнам Ханабад правінцыі Кундуз на поўначы Аўганістану. Паводле слоў губэрнатара Хаяталы Амір, у суботу, 20 жніўня, пасьля шматгадзінных баёў талібы занялі таксама сталіцу раёну горад Ханабад.

Баевікам «Талібану» удалося захапіць будынак адміністрацыі акругі і штаб-кватэру паліцыі. Сотні мірных жыхароў былі вымушаныя ратавацца ўцёкамі.

У верасьні летась «Талібан» на кароткі час захопліваў Кундуз. Той выпадак стаў першым з 2001 году, калі талібы патрапілі заняць буйны горад. Праз два тыдні нацыянальная армія пры падтрымцы сіл НАТО аднавіла кантроль над Кундузам.

XS
SM
MD
LG