Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвастрэньне на ўсходзе Ўкраіны: адзін украінскі вайсковец забіты, чатыры параненыя


Сытуацыя ў Данбасе паводле стану на 20 жніўня 2016 году.
Сытуацыя ў Данбасе паводле стану на 20 жніўня 2016 году.

Па словах Матузяніка, на Луганскім кірунку актыўнасьць праціўніка паменшылася; на Данецкім кірунку колькасьць абстрэлаў таксама зменшылася ў параўнаньні з двума папярэднімі суткамі.

Усяго за мінулыя суткі на Данецкім кірунку, паводле яго слоў, адбылося 27 абстрэлаў з боку праціўніка, у тым ліку 23 — з цяжкага ўзбраеньня.

На Марыюпальскім кірунку, сказаў Матузянік: за мінулыя суткі на гэтым напрамку адбылося 17 абстрэлаў, у тым ліку чатыры з ужываньнем цяжкага ўзбраеньня.

Між тым украінскі штаб ваеннай апэрацыі ў Данбасе распаўсюдзіў у суботу зводку са спасылкай на інфармацыю галоўнага ўпраўленьня разведкі, зь якой вынікае, што 18-19 жніўня праціўнік на ўсходзе Ўкраіны панёс страты 24 забітымі і 37 параненымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG