Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ясева краіна


Пітэр Брэйгель Старэйшы, “Жніво” (1565)

Пітэр Брэйгель Старэйшы, “Жніво” (1565)

Жыў на сьвеце Ясь. І была ў яго краіна. Усё ў ёй Ясь рабіў сам.

Спачатку праклаў чыгунку. З мостам, станцыяй, грузавым цягніком і швайцарскай электрычкай.

Далей выкапаў мора. Зь ветразямі на чоўні, вудалямі на прыстані і чайкамі над цеплаходам.

А потым змайстраваў аэрапорт. З эскалятарамі і бэтонным полем з самалётамі. На адным зь іх Ясь паляцеў у іншую краіну.

— Дзе ты жывеш? — пытаецца ў яго дзед.

— У Празе, — адказвае Ясь.

— А ў якой гэта краіне? — удакладняе бабуля.

— У Беларусі, — упэўнена кажа Ясь.

І слушна. Бо сваю краіну ён робіць сам усюды, дзе жыве.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG