Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь можа атрымаць мэдаль пэкінскай Алімпіяды замест Расеі


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Беларусь можа атрымаць мэдаль пэкінскай Алімпіяды-2008 з-за дыскваліфікацыі спартсмэнкі з Расеі, паведамляе sport.tut.by.

Паводле сайту Міжнароднага алімпійскага камітэту, каманда Расеі пазбаўлена срэбнага мэдаля Алімпійскіх гульняў 2008 году ў жаночай эстафэце 4 на 400 мэтраў з-за станоўчай допінг-пробы бягухі Настасьсі Капачынскай.

Забароненыя рэчывы выявілі ў аналізах Капачынскай пасьля пераправеркі допінг-пробаў Алімпіяды з дапамогай сучасных мэтадаў і тэхналёгій. Каманду Расеі дыскваліфікавалі, яе вынікі на Алімпіядзе-2008 анулявалі. Спартсмэнкі павінны неадкладна вярнуць у МАК мэдалі і дыплёмы.

У той эстафэце золата выйграла каманда ЗША, срэбнымі прызёрамі сталі расейкі, бронзавымі — бягухі зь Ямайкі. А каманда Беларусі (Ганна Козак, Ірына Хлюстава, Ілона Усовіч і Сьвятлана Усовіч) заняла тады 4-е месца. Цяпер, пасьля дыскваліфікацыі Расеі, каманда Беларусі мае заняць 3-е месца ў выніковым заліку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG