Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Калюмбіі выпусьцілі банкноты з выявай Габрыэля Гарсія Маркеса


Калюмбія выпусьціла ў абарачэньне банкноты з выявай знакамітага пісьменьніка Габрыэля Гарсія Маркеса. Новыя купюры наміналам 50 тысяч пэса (каля 17 даляраў ЗША) пафарбаваныя ў сьветла-чырвоны колер, перадае Бі-бі-сі.

Маркес намаляваны на банкноце двойчы. Акрамя традыцыйнага партрэта, на купюры есьць таксама малюнак пісьменьніка, вакол якога лётаюць матылі (гэта адсылка да яго раману «Сто гадоў адзіноты»).

Урачыстую прэзэнтацыю банкноты правялі ў горадзе Санта-Марта (сталіцы дэпартамэнту, дзе нарадзіўся Маркес).

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1982 году Габрыэль Гарсія Маркес лічыцца адным з заснавальнікаў магічнага рэалізму. Ён памёр у 2014 годзе ва ўзросьце 87 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG