Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пол Манафорт пакінуў пасаду кіраўніка выбарчай кампаніі Трампа


Пол Манафорт сышоў у адстаўку з пасады кіраўніка выбарчай кампаніі кандыдата рэспубліканцаў ЗША на прэзыдэнцкіх выбарах Дональда Трампа. Манафорт быў абвінавачаны ў атрыманьні грошай ад былога ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча.

15 жніўня прадстаўнік Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Ўкраіны Арцём Сітнік заявіў , што імя Манафорта значыцца ў сьпісах людзей, якія атрымлівалі грошы ад «Партыі рэгіёнаў». Гаворка пра 12,7 мільёнаў даляраў, якія нібыта былі выплачаныя канфідэнцыйна (расьпісак пра атрыманьне грошай, аднак няма). Манафорт гэтую інфармацыю назваў бязглуздай. Аднак праз пару дзён агенцтва Associated Press заявіла, што атрымала доступ да электроннай пошты фірмы Манафорта, і знайшла сьведчаньні, што яго кампанія лябіравала інтарэсы Віктара Януковіча.

Трамп не называе прычыны адстаўкі кіраўніка свайго выбарчага штабу, заяўляючы толькі, што «прымае яго просьбу аб адстаўцы» і «цэніць яго вялізную працу».

XS
SM
MD
LG