Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сапраўдны палкоўнік


Васіль Верашчагін, «Допыт дэзэртыра» (1901)
Васіль Верашчагін, «Допыт дэзэртыра» (1901)

13 студзеня 1991 году, Масква. Зьнясілены клопатамі, валюся на гатэльны ложак, уключаю тэлевізар. Шалёна, бы дагістарычная пачвара, круціць гарматай танк, жаўнер крышыць натоўп аўтаматам... Вядучы праграмы «Время» зьняпраўджвае чуткі пра нейкага палкоўніка Т., які нібыта заклікаў вайскоўцаў вярнуцца ў казармы: «Паводле афіцыйнай інфармацыі такога афіцэра ў Вільнюскім гарнізоне няма...»

Травень. Гасьцюю ў сяброў. «Валодзя» — працягнуў руку невысокі, з адкрытым тварам, чалавек...

...Калі вакол тэлевежы пачалася страляніна, палкоўнік Т. пайшоў на Літоўскае радыё. Хутка пра заклік паведамляў увесь сьвет. Акрамя Масквы: «...няма»...

Быў і ёсьць — расейскі хлопчык з рэпрэсаванай сям’і, былы савецкі палкоўнік, што «дэзэртыраваў» з СССР разам зь Літвой.

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG