Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея за 2,5 кілямэтры ад мяжы з Украінаю разгарнула выведна-сыгналізацыйныя комплексы


У Харкаўскай вобласьці за 2,5 кілямэтры ад дзяржаўнае мяжы з Украінаю, наўпрост насупраць украінскіх памежных падразьдзяленьняў, Расея разгарнула як мінімум тры выведна-сыгналізацыйныя комплексы.

Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны абнародавала адпаведныя фотаздымкі, зробленыя ў часе маніторынгу лініі дзяржаўнае мяжы з дапамогай самалёта «Дайманд» на ўчастку Ўсходняй рэгіянальнай управы.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх памежнікаў, мабільныя пасты радыётэхнічнай выведкі, пэленгаваньня і радыётэхнічнай барацьбы зьявіліся ў момант, калі Расея пачала правакацыйныя мерапрыемствы на тэрыторыі часова акупаванага Крыму на пачатку жніўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG