Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парашэнка: Вызваленьне закладнікаў залежыць ад Расеі


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка

Падчас сустрэчы з маці і жонкамі закладнікаў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Крэмль павінен націснуць на баевікоў, каб тыя выканалі «гэты ключавы пункт менскіх пагадненьняў».

«Украіна настойліва патрабуе, каб прадстаўнікі Міжнароднага камітэту Чырвонага крыжу былі дапушчаныя да акупаваных тэрыторыяў, каб яны атрымалі доступ у турмы і былі прыцягнутыя да пошуку і вызваленьня палонных», — цытуе BBC паведамленьне прэс-службы ўкраінскага лідэра.

Паводле словаў Пятра Парашэнкі, з пачатку вайны ўжо знойдзена і вызвалена 3080 закладнікаў, у палоне ўсё яшчэ знаходзяцца 107 цывільных і вайсковых украінцаў.

Цяпер інфармацыя пацьверджаная па 45 закладніках, дадаў прэзыдэнт: «А гэта значыць, што мы будзем змагацца за іх больш хуткае вызваленьне».

У адміністрацыі паведамілі, што 19 жніўня намесьнік яе старшыні Канстанцін Елісееў у Бэрліне перадасьць сьпісы з прозьвішчамі тых 45 закладнікаў у офісы прэзыдэнта Францыі і канцлера Нямеччыны — «для таго, каб у эўрапейскіх сталіцах ведалі пра кожнага ўкраінца, якога ўтрымліваюць у палоне».

Першая намесьніца старшыні Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка, якая ўдзельнічае ў пасяджэньнях менскай кантактнай групы, адзначыла, што пытаньне вызваленьня закладнікаў стане адным з ключавых падчас сустрэч у Менску 25 жніўня і 7 верасьня. Папярэднія спробы дамовіцца пра гэта ня сталі пасьпяховымі.

XS
SM
MD
LG