Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадусар «Што? Дзе? Калі?» патрабуе, каб адвакат Саўчанкі Ільля Новікаў сыйшоў з клюбу


Ільля Новікаў
Ільля Новікаў

У Расеі вядучы і генэральны прадусар праграмы «Што? Дзе? Калі?» Барыс Крук асудзіў адваката Ільлю Новікава за тое, што той не сышоў з клюбу інтэлектуалаў перад тым, як пачаў абараняць у судзе грамадзянку Ўкраіны Надзею Саўчанку.

У інтэрвію выданьню «Маскоўскі камсамолец» Крук адзначае, што ўдзел Новікава ў клюбе знаўцаў палітызуе тэлеперадачу. У якасьці прыкладу Крук прывёў выпадак са знаўцам Георгіем Жарковым, які пакінуў клюб у сувязі з распачатай супраць яго крымінальнай справай за сэксуальныя дамаганьні.

На сваёй старонцы ў Facebook Новікаў заявіў, што адвакацкая праца зьяўляецца для яго прыярытэтам, а справа Саўчанкі для яго важней за тэлевіктарыну.

«Барыс (Крук — рэд.) мяне папярэджваў, што чым больш я кажу, тым складаней яму мяне адстойваць. І што мне трэба вызначыцца з прыярытэтамі. Але я зь імі даўно вызначыўся. Мая адвакацкая праца, канкрэтна на той момант справа Саўчанкі была для мяне самай важнай», — адзначыў Новікаў.

Новікаў прадстаўляў інтарэсы Надзеі Саўчанкі, асуджанай у Расеі да 22 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў дапамозе ў забойстве двух журналістаў Данецкай вобласьці. Саўчанку вызвалілі ў траўні сёлета.

У перадачы «Што? Дзе? Калі?» Новікаў прымаў удзел д 2002 году. Ён неаднаразова атрымліваў высокія ўзнагароды ў тэлегульні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG