Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад на пост ДПС у Падмаскоўі


«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад на пост ДПС у Падмаскоўі, паведамляе SITE Intelligence Group - група, якая дасьледуе актыўнасьць ісламістаў ў інтэрнэце.

У сераду на 20-м кілямэтры Шчолкаўскай шашы двое мужчын з агнястрэльнай зброяй і сякерамі зьдзейсьнілі напад на пост ДПС. Два супрацоўнікі праваахоўчых органаў атрымалі сур'ёзныя раненьні, у цяжкім стане яны былі шпіталізаваныя. Абодва нападнікі, ураджэнцы Чачні, былі забітыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG