Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 жніўня: 25-я гадавіна путчу ГКЧП, сустрэча з Аляксандрай Герасіменяй, канцэрт Лявона Вольскага на Пляцы Волі


Барыс Ельцын на танку, жнівень 1991
Барыс Ельцын на танку, жнівень 1991

ПАДЗЕІ ДНЯ

Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія. ХХХІ летнія Алімпійскія гульні. Чатырнаццаты дзень спаборніцтваў.

Менск. Урачыстая імпрэза, прысьвечаная Алімпійскім гульням-2016 і падвядзеньню вынікаў маркетынгавай актыўнасьці Visa ў рамках алімпійскага спонсарства. У праграме — сустрэча з Аляксандрай Герасіменяй — бронзавай прызёркай Рыё. Месца правядзеньня — Minsk Marriott Hotel (пр. Пераможцаў, 20). Пачатак а 16:00

Аляксандра Герасіменя
Аляксандра Герасіменя


Менск. Кандыдаты ў дэпутаты Ўладзімер Падгол і Аляксандр Таўстыка праводзяць пікет, на якім зьвернуцца да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем узмацніць наркакантроль на мяжы з Расеяй (пр. Незалежнасьці, 23). Пачатак а 18:00

Менск. Канцэрт праекту «Засьпявай 3.0». Спэцыяльны госьць — Лявон Вольскі. Месца правядзеньня — падворак на пл. Волі.
Пачатак а 19:00. Глядзіце відэатрансьляцыю на сайце Свабоды.

Менск. Экалягічная акцыя па барацьбе з баршчэўнікам у Кастрычніцкім раёне, які займае першае месца ў горадзе па распаўсюджваньні баршчэўніка. Месца сустрэчы ўдзельнікаў — каля школы № 62 (вул. Асаналіева, 16). Пачатак а 16:00

У гісторыі:

1562 — пад Невелем аддзел войскаў ВКЛ на чале з гетманам Мікалаем Радзівілам Рудым разьбіў маскоўскае войска на чале з Андрэем Курбскім.

1587 — У ВКЛ адбылася зьмена кіраўніка краіны. Вялікім Князем быў абвешчаны Жыгімонт Ваза. Перад тым ён быў прагнаны са швэдзкага пасаду тамтэйшымі пратэстантамі. У беларускую гісторыю Жыгімонт Ваза ўвайшоў тым, што садзейнічаў Берасьцейскай царкоўнай уніі і адваяваў у Расеі Смаленшчыну.

1888 — у Бэльгіі прайшоў першы ў сьвеце конкурс прыгажосьці.

1925 — у Вільні пачалося выданьне газэты «Жыцьцё Беларуса».

1989 — прэзыдэнт Польшчы Войцех Ярузэльскі прызначае прадстаўніка «Салідарнасьці» Тадэвуша Мазавецкага прэм’ер-міністрам.

1991 — спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўнікі (так званы ГКЧП) адхілілі ад улады прэзыдэнта Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча. У Менску дэпутаты Апазыцыі БНФ прынялі заяву з асуджэньнем путчу, патрабаваньнем скліканьня нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету. Увечары на плошчы перад Домам ураду Беларускі Народны Фронт правёў мітынг пратэсту.

1999 — У Бялградзе дзесяткі тысяч сэрбаў патрабуюць у Слабадана Мілошавіча пакінуць пасаду прэзыдэнта Югаславіі.

2003 — У Іраку каля штаб-кватэры ААН выбухнула бомба. Забітыя 22 чалавекі, між іх Сэрджыё Вэйра дэ Мела, галоўны сакратар ірацкага аддзяленьня ААН

У гэты дзень нарадзіліся:

1831 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.

1883 — Габрыэль «Како» Шанэль, француская куцюр’е, заканадаўца моды.

Како Шанэль, 1920
Како Шанэль, 1920


1893 — Баляслаў Слосканс, каталіцкі біскуп, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа.

1896 — Жан Піяжэ, швэйцарскі псыхоляг.

1912 — Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.

1946 — Біл Клінтан, прэзыдэнт ЗША.

1946 — Віктар Гардзей, беларускі паэт.

1969 — Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст.

У гэты дзень памерлі:

14 г. н. э. — Гай Юлі Цэзар, першы рымскі імпэратар.

1662 — Блез Паскаль, францускі навуковец.

1819 — Джэймс Ват, шатляндзкі інжынэр, вынаходнік-мэханік.

1929 — Сяргей Дзягілеў, расейскі мастацкі і тэатральны дзеяч.

1936 — Фэдэрыка Гарсія Лорка, гішпанскі паэт і драматург.

1977 — Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.

Цытата

Раскоша — гэта ня выклік беднасьці, гэта выклік вульгарнасьці.

Габрыэль «Како» Шанэль

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG