Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паедзе ў Кітай сьледам за Алексіевіч


Сі Цзіньпін і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Сі Цзіньпін і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка ў канцы верасьня плянуе наведаць Кітай зь дзяржаўным візытам.

Пра гэта ён заявіў сёньня на перамовах зь сябрам Палітбюро Кампартыі Кітая Мэн Цзяньчжу, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка падкрэсьліў, што чакае асабістай сустрэчы са старшынём КНР Сі Цзіньпінам і грунтаванага традыцыйна на даверы абмену думкамі.

Сёньня ў Кітай прыбыла беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, якая стане госьцяй двух кніжных кірмашоў, дзе будуць прэзэнтавацца пераклады яе кніг на кітайскую.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG