Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Расеі схавала інфармацыю пра гібель двух афіцэраў у Сырыі — дасьледчыкі


Здымак зь відэа, распаўсюджанага Міністэрствам абароны Расеі 18 жніўня 2016 году. Расейскі самалёт Су-34 бамбуе невядомую мясцовасьць у Сырыі.
Здымак зь відэа, распаўсюджанага Міністэрствам абароны Расеі 18 жніўня 2016 году. Расейскі самалёт Су-34 бамбуе невядомую мясцовасьць у Сырыі.

Расейская група дасьледчыкаў канфліктаў Conflict Intelligence Team (CIT) паведаміла, што выявіла ў горадзе Солнечнагорск магілы двух афіцэраў Сілаў спэцапэрацый Узброеных сілаў Расеі, якія загінулі ў Сырыі — капітана Алега Архірэева і Максіма Сарочанкі.

Міністэрства абароны Расеі не паведамляла пра гібель гэтых вайскоўцаў.

CIT паведамляе, што Архірэеў і Сарочанка былі пахаваныя на могілках у падмаскоўным Солнечногорску цягам апошняга году. Паводле CIT, інфармацыю пра гібель афіцэраў падчас расейскай кампаніі ў Сырыі пацьвердзілі сваякі і калегі вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG