Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандра Герасіменя: Гэтыя пакемоны, якіх цяпер ловяць па ўсім сьвеце — па-мойму, гэта чалавечая катастрофа


Аляксандра Герасіменя

Аляксандра Герасіменя

Бронзавая мэдалістка Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра Аляксандра Герасіменя пракамэнтавала стан спраў з маладымі талентамі ў плаваньні, і, сярод іншага, пракамэнтавала некаторыя трэнды ў разьвіцьці сучасных кампутарных гульняў.

Пра гэта інфармуе сайт газэты «Прэсбол».

«Магчыма, што цяпер яны па-за ўвагай, але зорачкі ўсё роўна ёсьць. Іх ня можа ня быць. Альбо яны проста пакуль не займаюцца плаваньнем, альбо іх яшчэ не заўважылі. Але ёсьць праблема ў тым пляне, што цяпер моладзь больш увагі надае электронным гаджэтам, чым фізычнай нагрузцы. Сацыяльныя сеткі, онлайнавыя гульні ... А гэтыя пакемоны, што цяпер зьявіліся і якіх ловяць па ўсім сьвеце — гэта, вядома, чалавечая катастрофа... Асабіста ў маім разуменьні».

Гэтую заяву Аляксандра Герасіменя зрабіла на сустрэчы з прэсай у канфэрэнц-залі «Беларусбанку» 17 жніўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG