Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: у турмах Сырыі загінулі 18 000 чалавек


Ілюстрацыйнае фота. Зьняволеныя ў турме горада Гарэм, правінцыя Ідліб, Сырыя. 2012 год
Ілюстрацыйнае фота. Зьняволеныя ў турме горада Гарэм, правінцыя Ідліб, Сырыя. 2012 год

Як перадае BBC, у праваабарончай арганізацыі сьцьвярджаюць, што даклад зьмяшчае інтэрвію з 65 людзьмі, якія перажылі катаваньні і распавялі пра гвалт у турмах і цэнтрах утрыманьня пад вартай.

Паводле ацэнак Amnesty International, з пачатку паўстаньня ў Сырыі ў сакавіку 2011-га да сьнежня 2015 году ў краіне ў зьняволеньні загінулі 17 723 чалавекі.

У сярэднім колькасьць ахвяраў складала 10 чалавек у дзень. Арыштантаў часта жорстка зьбіваюць турэмнікі адразу пасьля прыбыцьця ў турму, гаворыцца ў дакладзе.

За гэтым нярэдка ідуць праверкі, падчас якіх жанчыны, у прыватнасьці, зазнаюць сэксуальны гвалт.

«Яны ставіліся да нас як да жывёлаў. Яны хацелі, каб людзі страцілі чалавечае аблічча... У іх бы ня ўзьнікла ніякіх праблемаў, калі б яны забілі нас проста там», — прыводзіць Amnesty словы аднаго са зьняволеных.

Іншы былы вязень распавёў, што ў турме сырыйскай выведкі на працягу аднаго дня сем чалавек памерлі пасьля паломкі вэнтыляцыйнай сыстэмы. Турэмнікі, паводле яго слоў, правяралі, жывы зьняволены ці мёртвы, штурхаючы яго нагамі.

«Каб зламаць сваіх апанэнтаў, сырыйскія ўлады дзесяцігодзьдзямі выкарыстоўвалі катаваньні. Сёньня катаваньні сыстэматычна і паўсюдна ужываюцца ў дачыненьні да тых цывільных асобаў, якія падазраюцца ў апазыцыйнай дзейнасьці», — заявіў дырэктар прадстаўніцтва Amnesty на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы Філіп Лютар.

Паводле яго слоў, выкарыстаньне такіх мэтадаў у такіх маштабах можна кваліфікаваць як злачынства супраць чалавечнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG