Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Януковіч настойвае на «вочнай стаўцы» з Парашэнкам


Віктар Януковіч

Віктар Януковіч

Былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, які ўцёк у лютым 2014 году ў Расею, будзе дамагацца вочнай стаўкі зь цяперашнім прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам, былым прэм’ерам Арсенем Яцанюком і шэрагам іншых палітыкаў, выкліканых у суд у якасьці сьведак па справе аб гібелі дэманстрантаў на Майдане ў Кіеве. Пра гэта паведаміў у сераду выданьню «Украінская праўда» адвакат Януковіча Віталь Сярдзюк, адзначыўшы, што афіцыйнае хадайніцтва ад імя Януковіча ўжо пададзена ў пракуратуру.

Раней у сераду паведамлялася, што міністэрства юстыцыі паўторна накіравала ў Расею пакет дакумэнтаў для правядзеньня допыту Януковіча, якога ва Ўкраіне абвінавачваюць у шэрагу злачынстваў — у тым ліку ў дачыненьні да гібелі дэманстрантаў на Майдане ў лютым 2014 году.

Януковіч віну адкідае і адмаўляецца прыязджаць у Кіеў на допыт, сьцьвярджаючы, што баіцца за сваё жыцьцё. Аднак ён, як вынікае са слоў адваката, згодны на вочную стаўку або адначасовы допыт з Парашэнкам, Яцанюком і іншымі палітыкамі, выкліканымі ў суд у якасьці сьведак. Такая вочная стаўка, на думку Януковіча, павінна прайсьці ў рэжыме відэаканфэрэнцыі.

У Генпракуратуры Ўкраіны заявілі, што пакуль не атрымлівалі хадайніцтва Януковіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG