Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі СНД прыступілі да доўгатэрміновага маніторынгу выбараў у Беларусі

  • БелаПАН

Міжнародныя назіральнікі ад Міжпарлямэнцкай асамблеі СНД 17 жніўня прыбылі ў Менск для доўгатэрміновага маніторынгу парлямэнцкіх выбараў у Беларусі, паведамляе сайт ЦВК.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік паінфармаваў назіральнікаў аб фармаваньні выбарчых камісій, а таксама пра зьмены выбарчых працэдур. У прыватнасьці, ён паведаміў, што назіральнікам будзе забясьпечаная магчымасьць атрымліваць інфармацыю аб сьпісачным складзе выбаршчыкаў і колькасьці прагаласаваўшых, а таксама прысутнічаць у акруговых камісіях пры перадачы пратаколаў з выбарчых участкаў.

Акрамя таго, Лазавік адзначыў, што назіральнікі змогуць убачыць увесь працэс падліку бюлетэняў участковымі выбарчымі камісіямі.

Як паведамляе сайт Цэнтрвыбаркаму, для назіраньня на парлямэнцкіх выбарах акрэдытавана 33 назіральнікі МПА СНД.

Выбары адбудуцца 11 верасьня.

XS
SM
MD
LG