Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьветлагорская акруговая камісія патрабуе, каб біяграфіі кандыдатаў не адрозьніваліся


У Сьветлагорскай акруговай камісіі ўзьніклі пытаньні да біяграфіі кандыдата ў дэпутаты Юрыя Ляшэнкі. Па словах кандыдата, акруговая камісія ня хоча друкаваць яго біяграфію цалкам, у тым выглядзе, як ён яе даў у камісію, бо лічыць яе агітацыяй, паведамляе сайт «Вясна».

«Прычапіліся да маёй біяграфіі. Маўляў, калі я пішу, што займаюся грамадзкай дзейнасьцю, ствараю працоўныя месцы, дапамагаю інвалідам і іншым неабароненым катэгорыям грамадзян — то гэта агітацыя, а не біяграфія! У камісіі сказалі, што мая біяграфія не павінна адрозьнівацца ад біяграфіяў іншых кандыдатаў, але гэта нонсэнс! Яны абяцаюць выразаць частку маіх дадзеных», — сказаў Юры Ляшэнка.

У зьвестках пра сябе Юрый Ляшэнка падае, што займаецца прадпрымальніцтвам, стварыў у Сьветлагорску два транспартныя прадпрыемствы, і адпаведна — забясьпечыў мясцовых жыхароў працоўнымі месцамі, зьяўляецца старшынём і заснавальнікам дабрачыннага таварыства «Предтеча», узначальвае мясцовую суполку прафсаюзу «Салідарнасьць», удзельнічаў у ініцыятыўнай групе супраць будаўніцтва заводу беленай цэлюлёзы, а таксама зьяўляецца старшынём рэгіянальнага прадстаўніцтва Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў. У біяграфіі кандыдат адзначаў, што не на словах, а на справе дапамагае эканоміцы раёну, змагаецца за інтарэсы мясцовых жыхароў перад чыноўнікамі, абараняе экалёгію.

Перамовы з акруговай камісіяй працягваюцца, але камісія запэўнівае, што ў такім выглядзе, як падаў кандыдат, біяграфія ня будзе надрукаваная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG