Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Масквы забаранілі акцыі апазыцыі да гадавіны путчу 1991 году


Удзельнікі акцыі ў жніўні 2013 году

Удзельнікі акцыі ў жніўні 2013 году

Арганізатары акцый маюць намер аспрэчыць адмову маскоўскіх уладаў, у тым ліку і ў пракуратуры.

Мэрыя Масквы адмовілася ўзгадніць акцыі апазыцыі, прысьвечаныя 25-й гадавіне перамогі над ГКЧП у жніўні 1991 году. Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемстваў — лідэр руху «За правы чалавека» Леў Панамароў.

У сваім блогу на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы» праваабаронца распавёў, што як і ў папярэднія гады, апазыцыя падала паведамленьня аб правядзеньні 20 і 22 жніўня шэсьцяў ад Гарбатага мосту да Новага Арбату і мітынгаў з ускладаньнем кветак каля знака «Абаронцам свабоднай Расеі» і ўзьняцьцем расейскага трыкалёра.

Аднак маскоўскія ўлады, спаслаўшыся на рамонт вуліц і вялікую колькасьць афіцыйных мерапрыемстваў, прысьвечаных Дню дзяржаўнага сьцяга Расеі, прапанавалі абмежавацца мітынгамі ў так званым «гайд-парку» у Лагунцах і на Сувораўскім пляцы.

«Зразумела, ўскладаць вянкі не на месцы гібелі, а ў Лагунцах мы ня будзем. Як і падымаць сьцяг невядома дзе», — адзначыў Панамароў. Іншы арганізатар акцый, прадстаўнік партыі ПАРНАС Міхаіл Шнэйдэр, назваў прапановы маскоўскіх уладаў «зьдзеклівымі» і дадаў, што адказ мэрыі будзе аспрэчаны, у тым ліку ў пракуратуры.

Шэсьці ў гонар Дня расейскага сьцягу забараняліся і раней, аднак да гэтага часу чыноўнікі не адмаўлялі арганізатарам ва ўзгадненьні мітынгаў.

XS
SM
MD
LG