Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Санкт-Пецярбургу ФСБ праводзіць спэцапэрацыю па затрыманьні баевікоў


Супрацоўнікі ФСБ у Санкт-Пецярбургу пачалі апэрацыю па затрыманьні ўдзельнікаў незаконных узброеных фармаваньняў з Паўночнага Каўказу, якія абвешчаны ў вышук.

Апэрацыя, як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», праходзіць у шматкватэрным доме на Ленінскім праспэкце.

Лік баевікоў, якіх спрабуюць затрымаць, не ўдакладняецца. Паводле дадзеных «Фантанкі», дом ачэплены байцамі аддзелу хуткага рэагаваньня. Яны ўнесьлі ў будынак шмат белых мяшкоў, паведаміў карэспандэнт выданьня зь месца падзей. З будынка выпускаюць людзей, якіх пасьля не пускаюць назад.

Выданьне таксама паведамляе, што ў доме адбыліся два выбухі. Відавочцы распавядаюць пра гучныя плескачы, якія суправаджаюцца адчувальнай вібрацыяй шыб і сьцен, а таксама пра гукі стрэлаў, паведамляе «Інтэрфакс».

Каля дома таксама знаходзяцца пажарныя.

XS
SM
MD
LG