Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп другі раз за два месяцы робіць пэрсанальныя зьмены ў сваёй выбарчай камандзе, прызначыўшы новага кіраўніка кампаніі і выканаўчага дырэктара.

Спэцыялістка ў сацыялягічных апытаньнях Келіэн Конвэй прызначана кіраўніцай выбарчай кампаніі Трампа, а Стывэн Бэнан з кансэрватыўнага мэдыяпарталу Breitbart News заняў пасаду выканаўчага дырэктара кампаніі. Старшынём штабу застаўся Пол Манафорт.

У інтэрвію агенцтву Associated Press Трамп сказаў, што новыя кіраўнікі «надзвычайныя людзі... проста чэмпіёны»,

Пасьля зьезду партыі ў мінулым месяцы рэйтынгі Трампа заўважна зьнізіліся.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG