Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нацбанк зьніжае стаўку рэфінансаваньня да 18%


Зь 17 жніўня стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі зьніжаецца на 2 працэнтныя пункты да 18% гадавых.

Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Нацбанку.

Зьнізяцца таксама стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых апэрацыях Нацыянальнага банку па падтрымцы бягучай ліквіднасьці банкаў з 25% да 23% гадавых.

Адпаведныя рашэньні прынятыя праўленьнем і камітэтам па манэтарнай палітыцы Нацыянальнага банку 3 жніўня, зыходзячы з аналізу дынамікі інфляцыйных працэсаў, стану плацёжнага балянсу і яго бягучага рахунку, сытуацыі на валютным і фінансавым рынках.

XS
SM
MD
LG