Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх цяжкаатлетаў дыскваліфікуюць на адзін год


Ілюстрацыйнае фота. Беларуская цяжкаатлетка Дар'я Навумава, якая заваявала срэбны мэдаль на Алімпіядзе ў Рыё

Ілюстрацыйнае фота. Беларуская цяжкаатлетка Дар'я Навумава, якая заваявала срэбны мэдаль на Алімпіядзе ў Рыё

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF) Тамаш Аян заявіў, што зборныя Расеі, Казахстана і Беларусі з-за антыдопінгавых парушэньняў будуць дыскваліфікаваныя на адзін год пасьля Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра.

Паводле словаў Аяна, пра гэта будзе абвешчана ў канцы верасьня або ў пачатку кастрычніка, магчыма, будуць дыскваліфікаваныя і іншыя краіны. Пра гэта паведамляе SPORT.TUT.BY.

«Пасьля Гульняў мы дыскваліфікуем Расею, Казахстан і Беларусь. Пераправеркі допінг-пробаў не завершаныя, чакаю, што таксама будуць адхіленыя іншыя краіны», — сказаў Тамаш Аян.

Цяжкааатлеты Расеі не бяруць удзел у Гульнях-2016. Алімпійскія квоты расейскіх цяжкаатлетаў адышлі да Альбаніі, Грузіі, Малдовы ў жанчын і Бэльгіі, Харватыі, Сальвадору, Манголіі, Сэрбіі ў мужчын. IWF хацела дыскваліфікаваць Казахстан і Беларусь, аднак Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не пасьпеў завяршыць пераправеркі допінг-пробаў з Пэкіна-2008 і Лёндана-2012.

У выніку пераправерак допінг-пробаў алімпійскіх мэдалёў Лёндана-2012, верагодна, будуць пазбаўленыя дзьве беларускі — гэта бронзавыя прызёркі Марына Шкерманкова (да 69 кг) і Ірына Кулеша (да 75 кг). Акрамя таго, допінг выяўлены ў пробах Дзіны Сазанавец (да 69 кг, 4-е месца на Гульнях-2012) і Яўгена Жарнасека (звыш 105 кг, 9-е месца).

У канцы чэрвеня выканкам Міжнароднай фэдэрацыі цяжкай атлетыкі падтрымаў прапанову аб дыскваліфікацыі штангістаў зь Беларусі, Расеі і Казахстана з-за масавых допінг-праколаў пры пераправерцы пробаў Алімпіяд 2008 і 2012 гадоў. Але ў выніку справа абмежавалася зьняцьцем толькі расейскіх цяжкаатлетаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG