Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэрбскія нацыяналісты пратэставалі супраць візыту віцэ-прэзыдэнта ЗША Байдэна і хвалілі Трампа


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн і прэзыдэнт Сэрбіі Таміслаў Нікаліч.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн і прэзыдэнт Сэрбіі Таміслаў Нікаліч.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн 16 жніўня ў Бялградзе выказаў свае спачуваньні сем’ям загінулых падчас войнаў 1990-х гадоў, у тым ліку ў выніку паветранай кампаніі НАТО. Пра гэта Байдэн заявіў на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Сэрбіі Аляксандрам Вучычам.

Паводле яго, «для многіх на Балканах шнары вайны 1990-х гадоў усё яшчэ вельмі хваравітыя, успаміны аб страчаных блізкіх ўсё яшчэ сьвежыя, але я спадзяюся», заявіў Байдэн, што «крокі, якія робяцца для будучых пакаленьняў, прывядуць у рэгіён мір, стабільнасьць і росквіт».

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн сустрэўся ў аўторак у Бялградзе з прэзыдэнтам Сэрбіі Таміславам Нікалічам. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дома. У паведамленьні гаворыцца, што лідэры дзьвюх краін «абмеркавалі вырашальнае значэньне для рэгіянальнай стабільнасьці далейшага ўмацаваньня адносін Сэрбіі са сваімі суседзямі».

Байдэн таксама сустрэўся з прэм’ер-міністрам Сэрбіі Аляксандрам Вучычам і правёў з ім сумесную прэс-канфэрэнцыю.

Байдэн па прыезьдзе ў Бялград.

Байдэн па прыезьдзе ў Бялград.

Лідэр Сэрбскай радыкальнай партыі Ваіслаў Шэшаль выступіў у аўторак на мітынгу ў Бялградзе супраць візыту Байдэна ў Сэрбію і падтрымаў кандыдата ў прэзыдэнты ЗША рэспубліканца Дональда Трампа. Удзельнікі акцыі заявілі, што Дональд Трамп зьяўляецца альтэрнатывай глябалізацыі, таму што ён зьнішчыць «усё ценявыя цэнтры сілы ў Амэрыцы, таму што Трамп зьяўляецца прыхільнікам Расеі і імкнецца да пагадненьня з Расеяй, а таксама таму, што Трамп — сябар сэрбскага народу». Вось прычыны, чаму Сэрбская радыкальная партыя падтрымлівае Дональда Трампа, заявіў Шэшаль.

Байдэн цяпер робіць балканскае турнэ, падчас якога ён у сераду, 17 жніўня, наведае Косава. Паведамляецца, што ў Косаве віцэ-прэзідэнт ЗША выступіць з прамовай на цырымоніі прысьвячэньня дарогі, якая названая урадам Косава ў гонар ягонага нябожчыка-сына — Джозэфа «Бо» Байдэна. Дарогу назвалі імем Байдэна-малодшага ў знак павагі і ўдзячнасьці за яго ўнёсак у разьвіцьцё Косава.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG