Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм Сяргея Лазьніцы пра путч ГКЧП намінаваны на прэмію Эўрапейскай кінаакадэміі


Сярод 15 фільмаў, намінаваных на атрыманьне штогадовай прэміі Эўрапейскай кінаакадэміі ў сэкцыі дакумэнтальных фільмаў — праца рэжысэра Сяргея Лазьніцы «Падзея», прысьвечаная жнівеньскім дням 1991 году, якія вырашылі лёс Савецкага Саюзу.

Сьледам за нашумелым фільмам Лазьніцы «Майдан» стужка «Падзея» зноў аналізуе, хто тыя людзі, якія выходзяць на плошчу, каб выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю і нязгоду з уладай, і дэманструе, што такое расейская дэмакратыя і чаму цяпер ад яе засталося так няшмат.

Фільм змантажаваны з чорна-белых стужак, што захоўваліся ў архіве Ленінградзкай студыі дакумэнтальных фільмаў. Апэратары здымалі Ленінград ў дні путчу 1991 году.

Журы мае выбраць 5 фільмаў з 15, адзін зь іх будзе абвешчаны пераможцам на ўрачыстай цырымоніі, якая адбудзецца ва Ўроцлаве, сёлетняй эўрапейскай культурнай сталіцы, 10 сьнежня 2016 году.

У 2012 годзе Сяргей Лазьніца зьняў фільм «У тумане» паводле аповесьці Васіля Быкава

Дзеяньні фільму адбываюцца ў 1942 годзе ў акупаванай Беларусі. Пуцявога абходчыка Сушчэню ілжыва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі. Два партызаны прыходзяць на хутар да Сушчэні, каб пакараць яго.

Фільм «У тумане» быў названы найлепшым фільмам XIV Міжнароднага кінафэстывалю ў Трыесьце, атрымаў прэстыжны прыз журы Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы FIPRESCI на 65-м Міжнародным кінафэстывалі ў Канах, Гран-пры VI Міжнароднага кінафэстывалю імя Андрэя Таркоўскага «Люстэрка», прыз «Залаты абрыкос» на IX Міжнародным кінафэстывалі ў Ерэване і ўзнагароду Адэскага міжнароднага фэстывалю.

Рэжысэр Сяргей Лазьніца нарадзіўся ў Баранавічах, пасля чаго сям’я амаль адразу ж перабралася ў Кіеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG