Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Выступ аднаго кандыдата мы не дазволілі паказваць па ТБ. Чалавек агітаваў за легалізацыю марыхуаны


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Паводле стану на 16 жніўня зарэгістраваны 521 кандыдат у дэпутаты. Гэта на 1 чалавека больш, чым было вядома папярэдне.

Пра гэта сёньня паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Яна патлумачыла, што Магілёўская абласная камісія задаволіла адну скаргу на адмову ў рэгістрацыі, таму колькасьць зарэгістраваных павялічылася. Старшыня ЦВК дапускае, што бліжэйшым часам колькасьць зарэгістраваных кандыдатаў можа яшчэ павялічвацца — гэтымі днямі адбываюцца суды па тых асобах, якія палічылі адмову ў рэгістрацыі беспадстаўнай.

Сярод тых, хто будзе судзіцца 16 жніўня, — намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў.

Паводле Лідзіі Ярмошынай, у ЦВК ужо паступіла адна афіцыйная скарга на кандыдата ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча, які нібыта раздаваў грошы выбарнікам.

«Я ня веру ў сапраўднасьць гэтай інфармацыі, якая зьмяшчаецца ў скарзе. Абсалютна незразумела, навошта яму цяпер раздаваць грошы — этап збору подпісаў ужо скончыўся. Тым ня менш скарга накіраваная ў акруговую камісію», — сказала старшыня ЦВК.

У камэнтары Свабодзе Алег Гайдукевіч сказаў, што нікому грошы не даваў.

"Які сэнс даваць? Каб за цябе прагаласавлі? Але тут жа не пракантралююеш. Чалавек грошы возьме, а прагаласуе за каго захоча", - разважае кандыдат.

Як сказала Ярмошына, сёлета зарэгістраваная найвялікшая колькасьць ахвотных быць дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. На пытаньне журналістаў, чым можна патлумачыць такі ўсплёск актыўнасьці, яна адказала:

«А чаму не ісьці ў дэпутаты? Гэта ж добрая праца з нармальным заробкам. Справа ў тым, што ў Беларусі вельмі лёгка вылучыцца, калі ты зьяўляесься сябрам палітычнай партыі. І таму чаму ж не паспрабаваць сябе ў якасьці кандыдата?»

Таксама старшыня Лідзія Ярмошына адказала на пытаньні, якія тычыліся таго, як працуе Цэнтральная выбарчая камісія. У прыватнасьці, паводле яе словаў, «учора мы доўга сьмяяліся».

«Учора з тэлеканала БТ-3 прывезьлі для прагляду і кансультацыі выступ аднаго з кандыдатаў у дэпутаты. Ня буду называць прозьвішча гэтага чалавека, але ўвесь яго выступ быў прысьвечаны адной тэме — легалізацыі ў Беларусі марыхуаны. У канцы выступу кандыдат паказаў праграму «Мільён новых працоўных месцаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG