Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ураджэнец Беларусі заваяваў алімпійскі мэдаль для Казахстану


Аляксандр Зайчыкаў

Аляксандр Зайчыкаў

Казаскі цяжкаатлет Аляксандр Зайчыкаў заваяваў бронзавы мэдаль у вагавай катэгорыі да 105 кг з сумай 416 кг.

Аляксандар нарадзіўся ў Менску ў 1992 годзе, але неўзабаве ягоная сям’я пераехала ў казаскі горад Кызыларда. Там ён пачаў займацца дужаньнем, а пасьля ўсьлед за братам перайшоў у сэкцыю цяжкай атлетыкі.

У 2013 годзе ў спартоўца быў выяўлены допінг, і яго дыскваліфікавалі на два гады. Пасьля вяртаньня Зайчыкаў стаў чэмпіёнам сьвету ў 2015 годзе з вынікам у 421 кіляграм.

Спартовец карыстаецца папулярнасьцю ў Казахстане і, як піша сайт tribuna.com, не ў апошнюю чаргу дзякуючы добраму валоданьню казаскай мовай.

У той жа дзень, 15 жніўня, таксама бронзавы мэдаль у грэцка-рымскім дужаньні для Беларусі заваяваў ураджэнец Дагестану Джавід Гамзатаў.

XS
SM
MD
LG