Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аргкамітэт Паралімпіяды шукае дадатковага фінансаваньня


У сувязі зь недахопам сродкаў на правядзеньне Паралімпійскіх гульняў у Рыё-дэ-Жанэйру арганізатары баяцца, што ня змогуць пакрыць ня толькі выдаткі атлетаў на дарогу.

Як паведамляе «Нямецкая хваля», ня выключана, што давядзецца скараціць выдаткі на бытавое абслугоўваньне і забесьпячэньне умоваў для спартоўцаў, папярэдзіў прэзыдэнт Міжнароднага паралімпійскага камітэту Філіп Крэйвэн 15 жніўня, пасьля абмеркаваньня гэтай тэмы з мэрам Рыа-дэ-Жанэйру і прадстаўнікамі бразыльскага ўраду.

«Калі ня будуць выдзеленыя дадатковыя сродкі, арганізацыйны камітэт будзе вымушаны пайсьці на чарговае скарачэньне выдаткаў у дадатак да тых, якія ўжо мелі месца на Алімпіядзе» — цытуе Крэйвэна агенцтва dpa. Крэйвэн аднак падкрэсьлівае, што «чуткі, што гульні ня могуць быць праведзеныя і што спаборніцтвы не адбудуцца, зусім неабгрунтаваныя і не адпавядаюць рэчаіснасьці».

Мэр Рыё заявіў, што гатовы выдзеліць арганізатарам 42 мільёны эўра; бразыльскі ўрад выдзеліць больш як 70 мільёнаў эўра.

Паралімпійскія гульні пройдуць ў Рыё-дэ-Жанэйру ад 7 да 18 верасьня.

XS
SM
MD
LG