Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы ў сьвеце квантавы спадарожнік запусьціў Кітай


Старт ракеты са спадарожнікам.

Старт ракеты са спадарожнікам.

Кітай запусьціў першы ў сьвеце экспэрымэнтальны спадарожнік квантавай сувязі, які дапаможа выбудаваць сыстэму шыфраванай сувязі, якая не паддаецца ўзлому.

Місія «Квантавыя экспэрымэнты ў касьмічным маштабе» (QUESS) разьлічана на два гады. Пра гэта інфармуе ВВС.

Пуск быў ажыцьцёўлены ў 01:40 у аўторак па мясцовым часе пры дапамозе ракеты-носьбіта Чанчжэн-2D з касмадрому Цзюцюань ў пустыні Гобі.

Дадзеныя, якія перадаюцца са спадарожніка, будуць утрымлівацца ў сэрыях фатонаў, якія немагчыма перахапіць або скапіяваць. Любая спроба перахопу прывядзе да іх самаразбурэньня.

Спадарожнік квантавай сувязі атрымаў імя старажытнакітайскага філёзафа Мо-цзы.

XS
SM
MD
LG