Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дробязь


Давід Тэнірс Малодшы, «Хцівец» (1648)

Давід Тэнірс Малодшы, «Хцівец» (1648)

Яшчэ зусім нядаўна, раз-пораз у кішэнях курткі, на паліцы з ключамі, на падаконьні — я знаходзіў эўрацэнты рознай масьці, грузінскія манэткі з калаўротамі-сонцамі, кіргіскія лёгкія алюміневыя кругляшы, польскія грошы, украінскія капейкі і расейскія рублі.

Не пасьпела пачацца чарговая дэнамінацыя, як сытуацыя прынцыпова зьмянілася. Усяго месяц, як пачалі ўводзіць капейкі. Тыдні два таму яны пачалі зьяўляцца ў нашай сям’і, і цяпер я знаходжу у хаце толькі іх. На стале, у шафе, у ваннай, на гладзільнай дошцы знаходжу толькі новыя капейкі. Быццам і не было манэтак зь іншых краін, дзе даводзілася быць...

Як хутка новая дробязь запаўняе наша жыцьцё.

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG