Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Рыё загінуў нямецкі трэнэр


Ілюстрацыйнае фота. Статуя Хрыста Збавіцеля ў Рыё-дэ-Жанэйра, падсьвечаная ў колеры нямецкага сьцяга

Ілюстрацыйнае фота. Статуя Хрыста Збавіцеля ў Рыё-дэ-Жанэйра, падсьвечаная ў колеры нямецкага сьцяга

Трэнэр зборнай Нямеччыны па вясьлярным слаламе, які трапіў у аварыю ў Рыё, сканаў ад траўмаў. Яму не змаглі своечасова аказаць мэдыцынскую дапамогу, паколькі ў бальніцы для алімпійцаў не было аддзяленьня нэўрахірургіі. Як перадае Deutsche Welle, трэнэр зборнай Нямеччыны па вясьлярным слаламе Штэфан Хенцэ (Stefan Henze), які трапіў у Рыё-дэ-Жанэйра ў аўтамабільную аварыю, памёр ад атрыманых цяжкіх чэрапна-мазгавых траўмаў. Гэтую інфармацыю ў панядзелак, 15 жніўня, пацьвердзіў Нямецкі алімпійскі спартыўны зьвяз (DOSB).

«Мы вельмі засмучаныя... Словы нават прыблізна ня могуць выказаць, што мы ў алімпійскай зборнай адчуваем пасьля гэтай жудаснай страты», — цытуе прэзыдэнта DOSB Альфонса Хёрмана (Alfons Hörmann) агенцтва AFP.

У аўторак, 16 жніўня, у алімпійскай вёсцы ўшануюць памяць 35-гадовага трэнэра. На запыт нямецкай дэлегацыі Міжнародны алімпійскі камітэт апусьціць сьцягі Нямеччыны на ўсіх алімпійскіх аб’ектах.

Раней (DOSB) паведаміў, што 35-гадовы трэнэр Хенцэ трапіў у аварыю, знаходзячыся ў таксі, і атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. Да таго часу, пакуль ён быў праапэраваны, прайшлі каштоўныя хвіліны, адзначылі ў DOSB. У бальніцы, дзе абслугоўваюць удзельнікаў Алімпіяды, не аказалася аддзяленьня нэўрахірургіі, і Хенцэ ў крытычным стане давялося транспартаваць у іншую мэдыцынскую установу, разьмешчаную за 20 кілямэтраў ад першай.

XS
SM
MD
LG