Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея актыўна нарошчвае колькасьць узбраеньня ў Крыме


Сёньня адбываецца актыўная мілітарызацыя акупаванага Крыму.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны Вадзім Скібіцкі ў эфіры «5 канала», перадае «РБК-Україна».

«Ідзе актыўная мілітарызацыя акупаванага Крыму, разгортваюцца новыя сыстэмы ўзбраеньня і баявой тэхнікі, якія прыбываюць з Расейскай Фэдэрацыі — усё гэта накіравана на тое, каб цалкам зрабіць з Крыму ваенную базу... На сёньня найбольш пагрозьлівым фактам для Ўкраіны зьяўляецца пастаўка найноўшых сродкаў, якія могуць несьці ядзерную зброю, — гэта па-першае. Па-другое — гэта нарошчваньне колькасьці падводных лодак, фрэгатаў, ракетных катэраў, якія могуць выкарыстоўваць найноўшыя ракетныя комплексы тыпу „Калібр“. Акрамя таго, нарошчваньне баявой авіяцыі, якая з тэрыторыі Крыму можа працаваць амаль па ўсёй тэрыторыі Ўкраіны», — сказаў Скібіцкі.

Паводле яго слоў, на сёньня гэта, у прыватнасьці, тры падводныя лодкі клясу «Варшавянка», новыя тры фрэгаты, якія ўжо прыбылі, тыпу «Адмірал Макараў», 30 танкаў, якія ўжо ёсьць ва ўзбраеньні ў акупаваным Крыме, ракетныя комплексы тыпу «Бастыён».

«Акрамя таго, ідзе пераўзбраеньне зэнітна-ракетнага палка найноўшымі комплексамі С-400. Гэта ўжо ўзмацненьне супрацьпаветранай групоўкі Крыму», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG