Пра гэта паведаміла агенцтва УНІАН са спасылкай на бэльгійскі тэлеканал VTM. Паводле інфармацыі паліцыі, чалавек, які страляў, забіты. Абставіны здарэньня на дадзены момант невядомыя.
18 ліпеня ў Нямеччыне ўзброены сякерай і нажом 17-гадовы ўцякач з Аўганістану напаў на пасажыраў прыгараднага цягніка, які накіроўваўся ў Вюрцбург, у выніку некалькі чалавек пацярпелі. Пасьля нападу злачынец сарваў стоп-кран і паспрабаваў уцячы, аднак яго дагналі байцы спэцназу і застрэлілі.